Усе навіны

Прэзідэнт «Напалі»: «Маўрынью не ўваходзіць у нашы планы»

26 студзеня, 22:57

Прэзідэнт «Напалі» Аўрэліё Дэ Лаурэнціс абверг чуткі, якія звязвалі Жазэ Маўрынью з яго клубам.

«Маўрынью не ўваходзіць у нашы планы, гэта ніколі не абмяркоўвалася.

Я лічу, што яго будучыня не будзе звязана з Італіяй», – сказаў Дэ Лаўрэнціс.

Нагадаем, 61-гадовы партугалец застаўся без працы пасля таго, як быў звольнены з «Ромы» ў сярэдзіне студзеня.

Некалькі дзён таму штотыднёвік The Sunday Times паведаміў, што спецыяліст правядзе перамовы з дзейным чэмпіёнам Італіі.

Таксама актыўна хадзілі чуткі аб тым, што Маўрынью можа ўзначаліць саудаўскі «Аль-Шабаб», але па словах іспанскага журналіста Педра Мараты, Жазэ не плануе трэніраваць гэтую каманду і чакае «варыянт, які яго матывуе».