Усе навіны

Эндж Пастэкоглу аб 0:1 з «Сіці» ў Кубку Англіі: «Здавалася, што мы працуем на максімуме, каб проста заставацца ў гульні, а не перамагчы»

27 студзеня, 11:45

Галоўны трэнер «Тотэнхэма» Эндж Поастэкоглу пракаментаваў вылет з Кубка Англіі пасля матчу з «Манчэстэр Сіці» (0:1).

«У першым тайме мы больш верылі ў сябе і былі ўпэўненыя ў сваіх сілах. Вы ведаеце, вельмі цяжка спыніць »Манчэстэр Сіці«, калі яны ўваходзяць у рытм.

Лічу, што мы добра абараняліся. Не сказаў бы, што яны стваралі вельмі шмат момантаў і Віку (Гульельма Вікарыё – заўв. Tribuna.com) прыйшлося зрабіць мільён сейваў. Крыўдна, што мы прапусцілі вельмі позні гол, але мы не думаем пра гэта.

Мы былі дастаткова настойлівымі, але здавалася, што мы працуем на максімуме магчымасцяў для таго, каб проста заставацца ў гульні, а не перамагчы», – сказаў Пастэкоглу.

«Манчэстэр Сіці» ўпершыню перамог «Тотэнхэм» на яго новым стадыёне. Таксама каманда Пепа Гвардыёлы перапыніла 5-гадовую безгалявую серыю ў матчах супраць «шпор».