Усе навіны

Дэ Дзербі – яшчэ адзін прэтэндэнт на замену Клопа ў «Ліверпулі»

27 студзеня, 12:10

Журналіст Джанлука дзі Марцыа назваў двух асноўных кандыдатаў, якіх «Ліверпуль» можа разглядаць на замену Юргену Клопу на пасадзе галоўнага трэнера. Акрамя Хабі Алонса з «Баера», пра якога раней была інфармацыя, Гэта таксама Раберта дэ Дзербі з «Брайтана». Клоп пакіне «Ліверпуль» у канцы сезона. Крыніца адзначае, што ён зʼяўляецца варыянтам для зборнай Германіі пасля Еўра-2024, аднак сам коўч анансаваў, што як мінімум год не будзе працаваць. «Баер» ідзе лідарам Бундэслігі, «Брайтан» – 7-ы ў АПЛ.