Усе навіны

Ван Дэйк пра Клопа: «Чаму цяпер не завяршыць сезон на вяршыні і адсвяткаваць гэта з босам?»

27 студзеня, 16:27

Капітан «Ліверпуля» Вірджыл Ван Дэйк пракаментаваў інфармацыю пра сыход галоўнага трэнера каманды Юргена Клопа.

«Гэта цяжка прыняць, бо гэты трэнер шмат значыць для нас, для мяне, для клуба. Думаю, нават для АПЛ. Але ён прыняў гэтае рашэнне для сябе і сваёй сям'і. Яно павінна было быць складаным.

Канешне, ён сказаў нам пра гэта асабіста, калі ўсе сабраліся. Як я сказаў, гэта цяжка прыняць, але мы настроеныя на сваю працу.

У нас шмат мэтаў у гэтым годзе – чаму зараз не завяршыць сезон на вяршыні і адсвяткаваць гэта з босам?», – сказаў Ван Дэйк.

Клоп пакіне «Ліверпуль» у канцы сезона, пра гэта ён абвясціў у пятніцу, 26 студзеня.