Усе навіны

«Мілан» не забіў два пенальці ў матчы з «Балонняй» і ўпусціў перамогу, прапусціўшы з 11-метровага ў канцы гульні

28 студзеня, 09:20

У матчы 22-га тура чэмпіянату Італіі супраць «Балонні» (2:2) «Мілан» не рэалізаваў два пенальці.

На 42-й хвіліне Аліўе Жыру не змог забіць 11-метровы. Яго ўдар адбіў галкіпер Лукаш Скарупскі.

На 74-й хвіліне ў «Мілана» пенальці выконваў ужо Тэо Эрнандэс, і таксама не забіў, трапіўшы ў штангу. Ён адразу пасля траплення ў каркас адправіў мяч у сетку, але такія галы, паводле правіл футбола, не залічваюцца.

«Балоння» змагла зраўняць лік у канцы гульні. Каманда атрымала права на пенальці, і на 90+2-й хвіліне яго рэалізаваў Рыкарда Арсаліні.

«Мілан» ідзе трэцім у Серыі А. Табліца – тут.