Усе навіны

Зарплата Кудраўца ў маскоўскім «Дынама» складзе прыкладна 25 тысяч долараў

29 студзеня, 16:46

Стала вядома, колькі ў маскоўскім «Дынама» будзе зарабляць 20-гадовы экс-брамнік БАТЭ Андрэй Кудравец. У параўнанні з барысаўскім клубам яго зарплата ўзляцела ў пяць разоў. У БАТЭ галкіпер атрымліваў максімальную стаўку для зборніка – каля пяці тысяч долараў на месяц. А ў Маскве, па інфармацыі Tribuna.com, яму будуць налічваць прыкладна 25 тысяч долараў.

Галкіпер быў набыты маскоўскім «Дынама» 18 жніўня, але на правах арэнды заканчваў сезон у БАТЭ (праўда, канцоўку чэмпіянату прапусціў праз траўму). Барысаўцы змаглі зарабіць на продажы футбаліста каля 400 тысяч еўра.