Усе навіны

Малькевіч атрымлівае ў «Урале» 15 тысяч долараў – у пяць разоў больш, чым у БАТЭ

29 студзеня, 19:31

У апошнія паўгода гульцы БАТЭ актыўна едуць ва «Урал» Віктара Ганчарэнкі. Да Ягора Філіпенкі і Дзяніса Шчарбіцкага ў пачатку верасня далучыўся Уладзіслаў Малькевіч. Арцём Канцавы замест прапановы румынскага «Шэпшы» таксама выбраў Екацярынбург.

Згодна з крыніцамі Tribuna.com, «Урал» даў гульцам у разы большыя заробкі, чым у БАТЭ. Малькевіч меў у Барысаве каля трох тысяч долараў плюс бонусы, Канцавы – у раёне пяці тысяч плюс прэміяльныя. Цяпер заробак Малькевіча знаходзіцца ў раёне 15 тысяч долараў. Канцавы атрымаў менш, але колькі менавіта, мы даведацца не змаглі.