Усе навіны

Намеснік старшыні «Дняпра» Радзькоў: «Мы пераглядаем кантракты з гульцамі, якія здабылі пуцёўкі ў вышэйшую лігу»

30 студзеня, 21:41
1

Намеснік старшыні «Дняпра» Дзмітрый Радзькоў распавёў пра камплектаванне складу каманды.

– Юры Клачкоў у нас з'яўляецца капітанам, таму яго постаць вельмі важная для добрага мікраклімату ў камандзе. Кантракт з ім падпісаны, пагадненне ёсць. Цяпер мы працуем над падпісаннем навічкоў. Укамплектоўваемся.

– Ці складана было ўтрымаць Юрыя Клачкова?

– Не. Утрымаць яго было не вельмі складана, бо ён разумны хлопец і ўсё разумее і ведае. Вядома, у яго былі прапановы пасля такога добрага сезона, але зараз ён гулец ФК «Дняпро».

– Ён самы высокааплатны гулец у камандзе?

– Сакрэт.

– А на ўзроўні вышэйшай лігі ён будзе годна атрымліваць?

– Ён будзе атрымліваць годна, таму што з гульцамі, якія здабылі пуцёўкі з першай лігі ў вышэйшую мы пераглядаем кантракты. Гэты працэс прыдуманы не мной. Задача будзе адна: набіраць ачкі ў кожным матчы. Нам трэба замацавацца ў вышэйшай лізе і тым самым развіваць клуб. Узроўні вышэйшай і першай ліг адрозніваюцца і падборам гульцоў, і камплектаваннем складу, і ўзроўнем супраціву. Думаю, што ў нас усё будзе добра, – сказаў Радзькоў