Усе навіны

«Ліверпуль» прапаноўваў былому спортдырэктару Майклу Эдвардсу ўзначаліць перабудову ў клубе

31 студзеня, 11:03

«Ліверпуль» прапаноўваў Майклу Эдвардсу вярнуцца ў клуб, паведамляе Фабрыцыа Рамана.

Раней англічанін працаваў у «Ліверпулі» аналітыкам, кіраўніком аддзела метадалогіі, тэхнічным дырэктарам і спартыўным дырэктарам. Агулам ён правёў у клубе больш за 11 гадоў.

На мінулых выхадных Майклу паступіла прапанова ўзначаліць рэструктурызацыю клуба, але ён адмовіўся. На сённяшні дзень Эдвардс не зацікаўлены нават у больш сур'ёзнай ролі.

Нагадаем, што пасля таго Юрген Клоп абвясціў пра свой сыход з «Ліверпуля» пасля завяршэння сезона, клуб таксама анансаваў спыненне супрацоўніцтва са спартовым дырэктарам Ёргам Шмадтке.