Усе навіны

Ілля Кухарчык: «У «Нёмане» ўсе зоркі па мерках чэмпіянату Беларусі»

31 студзеня, 17:02

Паўабаронца «Нёмане» Ілля Кухарчык распавёў пра падрыхтоўку да новага сезону.

– Найграваемся, рыхтуемся да сезону. Рабяты дапамагаюць адаптавацца, дзесьці падказваюць, таму ніякіх праблем не ўзнікае. Уліўся ў калектыў, усё добра.

– Выходзіць на газон з такімі футбалістамі, напэўна, выдатна?

– Усе зоркі па мерках чэмпіянату Беларусі. Ды і той жа Паша Савіцкі за мяжой пагуляў, у зборнай шмат мячоў забіваў. Прыемна з такімі дасведчанымі людзьмі працаваць.

Яны шмат падказваюць, дапамагаюць станавіцца найлепшымі. Разлічваю, што змагу тут прагрэсаваць і дапамагаць камандзе.

– Прычым ніхто ў «Нёмане», як кажуць, не перацягвае на сябе коўдру, згодны?

– Галоўнае – камандная гульня і вынік, а асабістыя заслугі сыходзяць на другі план, – сказаў Кухарчык.