Усе навіны

Мінскае «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ» правядуць свае чвэрцьфіналы Кубка 6 і 10 сакавіка з-за пераносу Суперкубка

2 лютага, 10:21

1 лютага на пасяджэнні выканкама БФФ было прынята рашэнне перанесці матч за Суперкубак паміж мінскім «Дынама» і «Тарпеда-БелАЗ». Раней гэтую сустрэчу планавалася правесці 25 лютага, але з-за «выбараў» у «парламент» Лукашэнкі Суперкубак будзе разыграны 2 сакавіка.

У сувязі з гэтым падкарэктаваныя тэрміны правядзення кубкавых чвэрцьфіналаў: мінскае «Дынама» сустрэнецца з БАТЭ, а «Тарпеда-БелАЗ» з «Шахцёрам» 6 і 10 сакавіка.

Што да жаночага Суперкубка, за які будуць змагацца «Дынама»-БДУФК і «Мінск», то ён адбудзецца 10 сакавіка на стадыёне ФК «Мінск».