Усе навіны

Расiйскі агент Смірноў: «Дырэктар «Шахцёра» у Любляне спрабуе дамовіцца з былымі гульцамі пра зніжэнне доўгу»

4 лютага, 14:35

Расiйскі агент Антон Смірноў паведаміў, што дырэктар «Шахцёра» расiянiн Дзмітрый Агееў знаходзіцца ў Славеніі.

- Дырэктар салігорскага «Шахцёра» Зміцер Агееў у цяперашні час знаходзіцца ў Любляне і спрабуе дамовіцца з былымі гульцамі «Шахцёра», якія атрымалі рашэнні ФІФА, у прыватнасці, з Дарыё Калабарычам, аб зніжэнні доўгу, - напісаў Смірноў.

Нагадаем, на клуб з Салігорска ўведзена часовая забарона на рэгістрацыю новых футбалістаў з-за даўгоў па заробку.