Усе навіны

Дэку: «Мы ўсё яшчэ здзіўлены рашэннем Хаві – планавалі будучыню «Барсы» з ім»

5 лютага, 17:45

Спартовы дырэктар «Барселоны» Дэку пракаментаваў сітуацыю вакол галоўнага трэнера каманды.

«Мы ўсё яшчэ здзіўлены рашэннем Хаві аб сыходзе. Мы планавалі будучыню «Барсы» разам з ім.

Я не сачу за працай Тыягу Моты на сталай аснове, паколькі не абвык глядзець матчы яго італьянскай каманды («Балоння» – заўв. Tribuna.com). Рафа Маркес (галоўны трэнер «Барселоны Б») – так, ён тут. Ён малады, але расце і самаўдасканальваецца. Ён будзе добра разьвівацца тут.

З іншымі трэнерамі мы пакуль не размаўлялі. Гэта павінен быць чалавек, які хоча прытрымлівацца нашага працоўнага плана, гуляць у добры футбол і мець амбіцыі. Цяпер я не буду казаць пра іншых трэнераў», – сказаў Дэку.

Нагадаем, былі чуткі, што «Барселона» не прызначыць Рафаэля Маркеса галоўным трэнерам першай каманды, бо ў клубе шукаюць дасведчанага спецыяліста. Выданне Diario Sport паведамляла, што Ціягу Мота ўваходзіць у пералік кандыдатаў.