Усе навіны

Ігар Крывушэнка пра VAR: «Прагрэс заўсёды павінен быць для развіцця спорту»

5 лютага, 23:35

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка выказаў сваё меркаванне пра магчымае увядзенне сістэмы VAR у беларускім чэмпіянаце.

– Магчыма, яно забівае дух гульні, але прынамсі паспрабуе даць справядлівасць. Зразумела, калі рашэнне прымаюць суддзі – яны жывыя людзі і могуць памыляцца. Хаця і тыя, хто глядзяць VAR, таксама могуць памыляцца. Але хто б як не ставіўся – гэта дае справядлівасць. Канешне, калі гол забілі і пабеглі святкаваць, а яго адмяняюць, то і эмоцыі зусім іншыя. Але прагрэс заўсёды павінен быць для развіцця спорту. А ў спорце заўсёды перамагаў той, хто мацнейшы. Таму я стаўлюся станоўча да гэтага моманту, – сказаў Крывушэнка.