Усе навіны

Начальнік дэпартамента судзейства АБФФ Кузьмін: «VAR у ЧБ можа з'явіцца ў гэтым сезоне, але ў нас больш спадзяванняў на 2025-ы»

6 лютага, 09:11

Начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін падзяліўся планамі з'яўлення VAR у чэмпіянаце Беларусі.

– Наколькі вялікая верагоднасць таго, што VAR у ЧБ будзе ўведзены ў гэтым годзе? Ці гэта планы на сезон-2025?

– Верагоднасць існуе. Але мы плануем, больш спадзяванняў ускладаецца на 2025 год.

– Ад чаго гэта залежыць?

– Ад набыцця абсталявання, якое неабходна. Тут узнікаюць некаторыя складанасці, – сказаў Кузьмін.