Усе навіны

«Дараваны» камісіяй рэжыму Джыгера падпісаў кантракт са «Славіяй»

6 лютага, 12:20

27-гадовы беларускі паўабаронца Аляксандр Джыгера падпісаў кантракт са «Славіяй».

Футбаліст папоўніў клуб летам 2023 года, правёў 11 матчаў. У канцы года паведамлялася, што ён пакінуў каманду. Поўная статыстыка Джыгера па спасылцы.

Усе трансферы каманды па спасылцы.

Нагадаем, што Джыгера – футбаліст з «чорнага спісу» мінспорту рэжыму Лукашэнкі. 26 студзеня яму і яшчэ шасцярым футбалістам рэжымная камісія дазволіла займацца прафесійнай дзейнасцю.