Усе навіны

Кіраўнік дэпартамента судзейства АБФФ Кузьмін: «Не самамэта судзіць у Расіі. Але калі беларусы будуць карысныя нашым суседзям, то чаму не»

6 лютага, 14:08

Начальнік дэпартамента судзейства і інспектавання АБФФ Уладзімір Кузьмін падзяліўся меркаваннем пра працу беларускіх арбітраў у Расіі.

– Гэта не размовы, гэта рэальнасць. У нас ёсць дамова з РФС аб супрацоўніцтве. Некаторыя нашы арбітры абслугоўвалі таварыскі матч Расія – Куба, матч па міні-футболе з удзелам зборнай Расіі таксама абслугоўвалі нашы арбітры. Яны [расiяне] засталіся задаволеныя працай нашых брыгад. Плануюць запрашаць ізноў.

Думаю, гэта не наша самамэта судзіць у чэмпіянаце Расіі. Але калі мы будзем карысныя нашым суседзям, то чаму не, – сказаў Кузьмін.