Усе навіны

«Ліверпуль» кантактаваў з Алонса датычна магчымага прызначэння на пасаду галоўнага трэнера

7 лютага, 10:10

«Ліверпуль» ужо кантактаваў з галоўным трэнерам «Байера» Хабі Алонса датычна яго магчымага прызначэння на пасаду галоўнага трэнера ў мерсісайдскім клубе.

Аб гэтым паведамляе французскі сайт Foot Mercato.

Ці гатовы 42-гадовы іспанец пакінуць леверкузенцаў дзеля сваёй былой каманды – не адзначаецца.

Нагадаем, «Ліверпуль» пачаў пошукі галоўнага трэнера пасля таго, як Юрген Клоп абвясціў аб сваім сыходзе пасля заканчэння сезона.

Іншым прэтэндэнтам, па чутках, лічыцца трэнер «Брайтана» Раберта Дэ Дзербі.

«Баер» зараз ідзе першым у Бундэслізе, паралельна маючы 30-матчавую бяспройгрышную серыю ва ўсіх турнірах. У суботу, 10 лютага, каманда прыме «Баварыю».