Усе навіны

У Белінгема расцяжэнне левага галёнкаступнёвага сустава высокай ступені, ён прапусціць першы матч з «Лейпцыгам»

11 лютага, 16:54

На афіцыйным сайце «Рэала» з'явілася абнаўленне адносна траўмы Джуда Белінгема, якую гулец атрымаў ва ўчорашнім матчы з «Жыронай».

Клубныя лекары дыягнаставалі расцяжэнне левага галёнкаступнёвага сустава высокай ступені. «Рэал» не назваў арыентыровачныя тэрміны аднаўлення 20-гадовага ангельца.

Іспанскі журналіст Хасэ Фелікс Дыяс паведамляў, што пашкоджанне Белінгема не выклікае вялікай турботы – чакалася, што ён не прапусціць першы матч плэй-оф Лігі чэмпіёнаў супраць «Лейпцыга».

Аднак выданне The Athletic паведамляе, што паўабаронца «Рэала" можа прапусціць каля месяца. Ён не дапаможа ў першым матчы з «Лейпцыгам», але можа прыняць удзел у матчы ў адказ 6 сакавіка.

У гэтым сезоне Джуд забіў 20 галоў і аддаў 8 асістаў у 29 матчах – зараз ён з'яўляецца найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Іспаніі, апярэджваючы Арцёма Доўбыкана на 2 мячы. Падрабязная статыстыка – тут.