Усе навіны

Станіслаў Сувораў: «Заўсёды хочацца верыць у добрае, але жыць сённяшнім днём. На дадзены момант у «Шахцёра» -20 ачкоў»

14 лютага, 15:17

Галоўны трэнер «Шахцёра» Станіслаў Сувораў распавёў аб падрыхтоўцы да новага сезону.

– Заўсёды хочацца верыць у добрае, але жыць сённяшнім днём. Калі ў графе ачкоў у нас на дадзены момант -20, то і будзем да гэтага рыхтавацца. Гатовы прыступіць да працы ў сезоне ў любой сітуацыі. З гэтым праблем няма. Псіхалагічна гэта ўдар даволі прыстойны, але будзем хутчэй глядзець на сябе, наколькі мы добрыя, не улічваючы гэты мінус.

Досведу працы ў мяне не было яшчэ з буйнымі камандамі, але як гаворыцца, малады-азартны. Побач павінны быць вопытныя спецыялісты, якія праходзілі паспяховыя этапы футбольнай кар'еры. Гэта павінна спрацаваць толькі ў плюс для мяне і каманды.

Я працаваў з рознымі трэнерамі, таму на мой погляд, трэба заўсёды заставацца чалавекам, але тым не менш прытрымлівацца дысцыпліны. Юнацкі футбол – гэта адно. Тут дарослыя, сталыя хлопцы. Усе асобы. Ну, скажам так, я жестковат трошкі. Ведаю сам па сабе, што моцна эмацыйны, але зараз крыху больш стрыманы. Значыць досвед нейкі дадаецца.

У многіх рабят дзейныя кантракты, яны працаўладкаваны. Толькі калі па згодзе з клубам яны могуць сысці, а так знайшлі кантакт і працуем. Ніякіх пытанняў, – сказаў Сувораў.