Усе навіны

Уладзіслаў Мялько: «БАТЭ хацеў, каб я застаўся. Але ў «Тарпеда-БелАЗ» мой футбол»

19 лютага, 13:26

Абаронца «Тарпеда-БелАЗ» Уладзіслаў Мялько патлумачыў, чаму не застаўся ў БАТЭ.

Мінулы сезон футбаліст на правах арэнды правёў у жодзінскай камандзе, пасля чаго заключыў паўнацэнны кантракт з «Тарпеда-БелАЗ».

Падрабязная статыстыка гульца па спасылцы.

– Я ж быў у Жодзіна ў арэндзе ў тым сезоне. І быў варыянт застацца ў БАТЭ ці працягнуць кар'еру ў «Тарпеда». Пазнаёміўся з Молашам Дзмітрыем Васільевічам, прайшоў з ім цэлы сезон. Зразумеў, што гэта добры трэнер і чалавек. Мне маладому ён шмат чаго даў за гэты сезон.

Стэлефанаваўся з ім. Зразумела, што ён хацеў бачыць мяне ў камандзе. І БАТЭ хацеў, каб я застаўся. Але я больш схіліўся да Жодзіна. Напэўна, адчуў, што гэта мой футбол, у які гуляе «Тарпеда», – сказаў Мялько.