Усе навіны

«Рэал» гатовы падняць заробак Белінгему, каб пазбегнуць параўнанняў з Мбапэ

21 лютага, 19:14

«Рэал» можа прапанаваць паўабаронцу Джуду Белінгему новы кантракт у выпадку падпісання форварда «ПСЖ» Кіліяна Мбапэ, паведамляе журналіст Marca Рамон Альварэс дэ Мон.

Па дадзеных крыніцы, 20-гадоваму ангельцу гатовыя падняць заробкі, каб у публічнай сферы не было параўнанняў з Мбапэ і адпаведна дадатковага ціску на абодвух гульцоў.

Паводле папярэдніх звестак, Белінгем у Мадрыдзе атрымлівае каля 8 мільёнаў еўра пасля выплаты падаткаў. Была інфармацыя, што Мбапэ будзе зарабляць 15-20 мільёнаў еўра (але чыстымі).

Нядаўна Кіліян паведаміў кіраўніцтву «ПСЖ», што ўлетку пакіне каманду вольным агентам.