Усе навіны

Саўладальнік «МЮ» Рэткліф: «Трэба разабрацца, добры Грынвуд хлопец ці не, і ці зможа ён добра гуляць за «Ман Юнайтэд»

22 лютага, 09:00

Новы саўладальнік «Манчэстэр Юнайтэд» Джым Рэткліф распавёў аб будучыні ў клубе нападаючага Мэйсана Грынвуда, які гуляе ў арэндзе ў «Хетафэ».

«Ён футбаліст «Манчэстэр Юнайтэд», а мы адказваем за футбол. Цалкам зразумела, што мы павінны прыняць рашэньне. Ніякае рашэнне пакуль не прынята. Відавочна, ён гуляе ў арэндзе, але ён не адзіны. У нас ёсць адзін ці два футбалісты, па якіх мы павінны прыняць рашэнне, і мы гэта зробім.

Працэс будзе такім: трэба зразумець факты, а не хайп, а потым прыйсці да справядлівага рашэння на аснове каштоўнасцяў, якія ў асноўным заключаюцца ў тым, каб разабрацца, добры ён хлопец ці не, і адказаць, ці зможа ён добра гуляць за «Манчэстэр Юнайтэд », і ці будзе гэта камфортна для нас і заўзятараў», – сказаў Рэткліф.

У гэтым сезоне Грынвуд вызначыўся 7 галамі і 5 асістамі ў 24 матчах за «Хетафэ». Поўная статыстыка 22-гадовага англiчанiна – тут.