Усе навіны

У дысцыплінарным кодэксе АБФФ з'явіўся артыкул пра «неправамернае фінансавае стымуляванне»

26 лютага, 18:15

26 лютага ў музеі ВАВ прайшло пасяджэнне выканкама АБФФ. Сярод іншых пытанняў на ім разглядаліся змены ў дысцыплінарным кодэксе.

Было вырашана ўвесці новы артыкул 99-2, якім замацавана адказнасць за «неправамернае фінансавае стымуляванне». Згодна з ёй, любая асоба, якая ажыццяўляе неправамернае фінансавае стымуляванне футбалістаў, афіцыйных асоб іншага клуба для атрымання любога неабходнага станоўчага выніку ў матчы супраць трэцяга клуба, або прымае такое неправамернае фінансавае стымуляванне, павінна быць пакараная дыскваліфікацыяй на тэрмін ад 6 месяцаў да 5 гадоў і штрафам ад 100 да 500 базавых велічыняў.

АБФФ патлумачыла, што вядзенне такога артыкула «звязана з інцыдэнтам «Нідэргауса-Юрэвіча» ў сезоне-2023».

Нагадаем, 11 траўня 2023 года КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.