Усе навіны

Аляксей Мяркулаў: «Гульцы з ДНК «Энергетыка-БДУ» зараз знаходзяцца на вядучых ролях у Беларусі і ў замежных чэмпіянатах»

27 лютага, 19:08

Галоўны трэнер «Энергетыка-БДУ» Аляксей Меркулаў распавёў, чаму многія гульцы застаюцца ў клубе, нягледзячы на вылет у першую лігу.

– Многія футбалісты «Энергетыка» з вопытам у вышэйшай лізе засталіся ў камандзе. Гэта было асабістае жаданне рабят ці проста на іх не было попыту сярод каманд вышэйшай лігі?

– Ды не, попыт на футбалістаў «Энергетыка» заўсёды быў, ёсць і будзе. Але рэч у тым, што камусьці проста пераходзіць кудысьці дзеля таго, каб пераходзіць... Плюс «Энергетык» – гэта адукацыйны працэс, добрая школа для футбалістаў. Тыя гульцы, якія выйшлі, я б нават сказаў, з ДНК «Энергетыка», зараз знаходзяцца на вядучых ролях у Беларусі і ў замежных чэмпіянатах.

Таму я думаю, што калі гульцы не сышлі, то яны дакладна разумеюць, што яны павінны ў рэшце рэшт сфармавацца ў гатовых футбалістаў. Гэта значыць, тыя, хто не сышоў, іх час сысці яшчэ не прыйшоў. А так, калі казаць пра пазіцыю клуба, то мы не перашкаджаем пераходу гульца, калі ён пераходзіць на больш высокі ўзровень, – распавёў Мяркулаў.