Усе навіны

Ігар Крывушэнка: «Спарынг з «Мінскам» быў рэпетыцыяй, але ўсё яшчэ можа памяняцца»

28 лютага, 09:50

Галоўны трэнер БАТЭ Ігар Крывушэнка расказаў пра чаканні ад сезона.

– Перадсезонка, можна сказаць, завершана. Праз тыдзень першы афіцыйны матч. Як праходзіць падрыхтоўка да гульні?

– Згулялі кантрольную сустрэчу з «Мінскам». Група гульцоў правяла спарынг з нашым дублем. Асноўнай задачай было паглядзець, як хлопцы трымаюць нагрузку ўсе 90 хвілін. Магу сказаць, што нам гэта ўдалося.

– Раз мы закранулі гэтую гульню, ці можна сказаць, што ў вас у галаве ёсць гатовы стартавы склад на «Дынама»?

– Канчатковага варыянту пакуль няма. Нейкія моманты ўжо праглядаюцца, сувязі напрацоўваюцца. Спарынг з «Мінскам» быў рэпетыцыяй, але ўсё яшчэ можа памяняцца.

– Гульні з мінскім «Дынама» можна назваць для вас прынцыповымі?

– Не. Гэтулькі часу ўжо мінула. Іншае пытанне, што гэта чвэрцьфінал Кубка, і гэта наша адзіная магчымасць пазмагацца за еўракубкі, — сказаў Крывушэнка.