Усе навіны

Луіс Энрыке: «У наступным сезоне ў «ПСЖ» будзе значна лепшая каманда»

29 лютага, 21:50

Галоўны трэнер «ПСЖ» Луіс Энрыке пажартаваў наконт інфармацыі пра зацікаўленасць з боку французскага клуба да Рафаэла Леау з «Мілана».

«Рафаэл Леау? Гэта спявак? Жартую, я вельмі добрае ведаю, хто гэта. Але я не магу казаць пра гульца, які не ў нашым клубе.

Што я магу сказаць, дык гэта тое, што калі ўсё пойдзе добра, я думаю, я спадзяюся і я перакананы, што ў наступным сезоне ў нас будзе значна лепшая каманда, чым у гэтым сезоне. Я ў гэтым не сумняваюся.

З усіх пунктаў гледжання. У абароне і нападзе, фізічна, тэхнічна і тактычна. Я не сумняваюся ў гэтым», – сказаў Энрыке.

Раней паведамлялася, што «ПСЖ» можа падпісаць Леау на замену Кіліяну Мбапэ, які, верагодна, пяройдзе ў «Рэал».