Усе навіны

Вадзім Скрыпчанка: «Выклікае трывогу тое, што мiнскае «Дынама» не стварыла дастатковую колькасць момантаў у гульні з «Тарпеда-БелАЗ»

2 сакавіка, 20:31

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» Вадзім Скрыпчанка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Тарпеда-БелАЗ» (0:0, пен: 3:4) у Суперкубку.

– Засмучаныя тым, што не забралі Суперкубак. Трэба рухацца і паляпшаць сваю гульню. Віншую з пачаткам сезона. Дзякуй нашым заўзятарам, якія прыехалі падтрымаць.

– Чаму ў атацы не ўсё атрымалася?

– Напружанне адбілася. Сyпернік быў бліжэй да перамогі. Серыя пенальці – латарэя. Тое, што мы не стварылі дастатковую колькасць момантаў, выклікае трывогу. Трэба над імі працаваць, – сказаў Скрыпчанка ў эфіры «Беларусь 5».