Усе навіны

Белінгем – арбітру матчу: «Гэта ###### гол, мяч у паветры. Што гэта за #####?»

3 сакавіка, 09:35

Стала вядома, за што галоўны арбітр матча 27-га тура Ла Лігі «Валенсія» – «Рэал» (2:2) Хесус Хіль Мансана паказаў чырвоную картку паўабаронцу гасцей Джуду Белінгему.

«Гэта ###### (чортаў) гол, мяч у паветры. Што гэта за ##### (лухта)?» – сказаў ангелец арбітру.

Суддзя не залічыў гол, матывуючы гэта тым, што Джуд біў ужо пасля свістка. Пасля гэтага мадрыдцы актыўна пратэставалі, а Белінгем атрымаў чырвоную картку.

Статыстыка 20-гадовага Белінгема – тут.