Усе навіны

Суд у Маскве завочна арыштаваў Яўгена Савіна за «дыскрэдытацыю войска РФ»

6 сакавіка, 17:25

Экс-расійскага футбаліста, футбольнага блогера і ўладальніка кіпрскага клуба «Красава» Яўгена Савіна быў завочна арыштаваны Цвярскім судом Масквы, паведамляе расійскае агенцтва РІА Новості.

Указана, што Савін будзе арыштаваны на 2 месяцы ў выпадку затрымання на тэрыторыі РФ або экстрадыцыі. Цяпер 39-гадовы блогер пражывае на Кіпры.

Раней паведамлялася, што Савін стаў фігурантам крымінальнай справы аб дыскрэдытацыі расейскага войска. На думку экспертна-крыміналістычнага цэнтра пры МУС Расіі, Савін публічна дыскрэдытаваў войска РФ у інтэрв'ю Ксеніі Сабчак. Максімальны тэрмін пакарання за гэта – 5 гадоў турмы.

Раней Савіна аштрафавалі на 50 000 рублёў за «дыскрэдытацыю войска».

Да гэтага Савін зняў відэа з украінскімі футбалістамі, дзе яны распавялі пра расейскую агрэсію супраць Украіны. Пасля гэтага ён паведаміў, што перавязе свой клуб «Красава» на Кіпр, дзе ён будзе гуляць у другім дывізіёне.