Усе навіны

Джэймі Каррагер: «Ван Дэйк як цэнтрбек лепш за Холанда як форвард»

11 сакавіка, 16:55

Былы гулец «Ліверпуля» Джэймі Карагер адзначыў гульню Вірджыла ван Дэйка ў матчы з «Манчэстэр Сіці» (1:1) у АПЛ.

«Бліскучая гульня. Перад матчам сказаў, што найлепшыя цэнтральныя абаронцы ў свеце – прыкметныя фігуры ў сваіх клубаў. У АПЛ паглядзіце на Тоні Адамса, Джона Тэры. Бачу ван Дэйка ў той жа катэгорыі ў «Ліверпуле».

Найлепшыя цэнтральныя абаронцы не проста гуляюць у сваю гульню, яны кантралююць усю чацвёрку абаронцаў. Паглядзіце на абаронцаў «Ліверпуля», якія гулялі супраць дэ Бруйнэ і Холанда – нават юны Куанса паказаў выдатную гульню.

Але вялікія футбалісты затуляюць тваю спіну, таму Вірджыл быў найлепшым гульцом матчу. Ён супрацьстаяў Холанду – найлепшаму форварду ў свеце. І для мяне Вірджыл на тым жа ўзроўні. Я ўвогуле лічу, што ван Дэйк як цэнтрбек лепш за Холанда як форвард.

Вось гэтак высока ацэньваю Вірджыла. Ён зусім выбітны. Калі паглядзець на супрацьстаянне паміж лепшым цэнтральным абаронцам лігі і найлепшым цэнтральным нападаючым – ван Дэйк перамог», – сказаў Карагер для Sky Sports.