Усе навіны

Чыноўнік «мінспорту» Кузняцоў замяніў Юрэвіча ў выканкаме АБФФ

14 сакавіка, 17:18

Начальнік міжнародна-прававога дэпартамента АБФФ Сяргей Ільіч расказаў пра тое, хто замяніў беларускага спецыяліста Анатоля Юрэвіча ў выканкаме арганізацыі.

Раней Юрэвіч быў адхілены ад футбольнай дзейнасці на 5 гадоў.

Новым членам выканкама АБФФ стаў Раман Кузняцоў. Ён з'яўляецца начальнікам упраўлення «мінспорту». Раней чыноўнік займаў пасаду начальніка аддзела спорту і турызму выканкама Лукашэнкі па горадзе Маладзечне.