Усе навіны

Кіраўнік МЗС Малдовы Папшой: «У «Рэала» і іншых вялікіх клубаў лінія абароны даражэйшая за нашыя інвестыцыі ў войска»

16 сакавіка, 11:27

Міністр замежных спраў Малдовы Міхаіл Папшой параўнаў выдаткі краіны на абарону і бюджэт «Рэала».

Адзначым, што ў 2023 годзе бюджэт Мінабароны Малдовы склаў каля 96 млн долараў, ці 0,55% ад ВУП. У параўнанні з 2022 годам выдаткі на абаронны сектар выраслі на 68,2%.

«Інвестыцыі ў абарону ў нашай краіне за апошнія 30 гадоў былі мізэрныя, іх амаль не было, таму зараз павышэнне [на 68% за год] практычна ад нічога.

Я часам гляджу на бюджэты футбольных клубаў Еўропы, таго ж «Рэал Мадрыд», які, дарэчы, два гады таму прайграў тыраспальскаму «Шэрыфу», іншых вялікіх футбольных клубаў – і ў іх лінія абароны каштуе даражэй, чым нашы інвестыцыі ў нацыянальнае войска», – Заявіў Папшой.