Усе навіны

Сон Хін Мін пра паразу ад «Фулхэма»: «Атакуючыя гульцы павінны адчуваць адказнасць»

17 сакавіка, 12:18

Форвард «Тотэнхэма» Сон Хін Мін пракаментаваў паражэнне ад «Фулхэма» ў матчы 29-га тура АПЛ (0:3).

«Пройгрыш у гэтай гульні недапушчальны.

Як гульцы, мы павінны браць на сябе адказнасць. Мы былі мяккія. Гэта непрымальна. Заўзятары гэтага не заслугоўваюць.

Атакуючыя гульцы павінны адчуваць адказнасць, таму што ў нас былі шанцы перамагчы», – сказаў Сон.

У мінулым матчы супраць «Астан Вілы» (4:0) Cон Хін Мін стаў трэцім гульцом у гісторыі «Тотэнхэма», якому ўдалося здзейсніць 60 асістаў у АПЛ за клуб.

У гэтым сезоне Сон згуляў 26 матчаў, аформіў 14 галоў і аддаў 8 асістаў. Падрабязная статыстыка тут

Пасля 27 згуляных матчаў «Тотэнхэм» ідзе пятым у чэмпіянаце Англіі. У каманды Пастэкаглу ёсць матч у запасе, таму пры перамозе можа абысці «Астан Вілу».