Усе навіны

Ніка Ковач звольнены з пасады галоўнага трэнера «Вольфсбурга»

17 сакавіка, 15:30

«Вольфсбург» аб'явіў пра звальненне галоўнага трэнера Ніка Ковача.

Разам з ім таксама пакідаюць каманду яго асістэнты Роберт Ковач і Аарон Брыгс. Клуб пакуль яшчэ не назваў новага галоўнага трэнера.

52-гадовы нямецкі спецыяліст узначаліў «Вольфсбург» летам 2022 года. Да гэтага ён таксама трэніраваў «Манака», «Баварыю», «Айнтрахт», маладзёжную і нацыянальную зборныя Харватыі. Яго кар'ера тут.

«Вольфсбург» у апошнім матчы дома прайграў «Аўгсбургу» (1:3). Каманда займае 14-е месца ў Бундэсліге. Табліца тут.