Усе навіны

«Баер» упершыню ў сваёй гісторыі выйграў 22 матчы ў чэмпіянаце на працягу аднаго сезону

17 сакавіка, 22:20

«Баер» перамог «Фрайбург» у матчы 26-га тура Бундэслігі (3:2).

Галы на рахунку Патрыка Шыка, Адама Гложэка і Фларыяна Вірца, асісты – Джэрэмі Фрымпонга і Алекса Грымальда.

Паводле інфармацыі Squawka, леверкузенцы ўпершыню ў сваёй гісторыі выйгралі 22 матчы ў чэмпіянаце на працягу аднаго сезона.

Пры гэтым клуб яшчэ ні разу не прайграў і апошні раз гуляў унічыю яшчэ напрыканцы студзеня. Розніца мячоў +48 (66/18).

За 8 тураў да канца «Баер» апярэджвае другую «Баварыю» на 10 ачкоў.