Усе навіны

Сакалоўскі пра будучыню: «Не хачу спыняцца на мінскім «Дынама» і, спадзяюся, мяне чакае добрая кар'ера ў Еўропе»

19 сакавіка, 18:28

17-гадовы паўабаронца мінскага «Дынама» Арцём Сакалоўскі пасля матчу са «Смаргонню» (5:0), дзе адзначыўся голам на 20-й хвіліне і адкрыў лік, распавёў пра гульню за клуб і пра мэты на будучыню.

– Вельмі доўга ішоў да гэтага. Гуляць за мінскае «Дынама» – гэта мая мара. Так атрымалася, што я забіў гол. Гэта першы мой гол у вышэйшай лізе і, спадзяюся, не апошні. Буду працаваць.

– На трэніроўках адпрацоўваеце ўдары са штрафных?

– Канешне. На трэніроўках мы практыкуемся, каб гэта нам дапамагала ў гульнях.

– Галоўны трэнер хваліць вас за паспяховыя дзеянні на поле?

– Так, ён хваліць, але не змагаецца з гэтым. Каб я не злавіў зорку. Забіў - малайчына, але гэта твая праца. Трэба працягваць.

– Больш дасведчаныя гульцы падказваюць на поле і за яго межамі?

– Так, яны надаюць нам упэўненасці, каб мы не баяліся гуляць і не баяліся памыляцца. Яны нас заўжды падтрымліваюць і гэта дапамагае.

– Канкурэнцыі не баіцеся?

– Калі ёсць канкурэнцыя, ты прагрэсіруеш. Гэта, наадварот, добра, што яна ёсьць. У клубе шмат кваліфікаваных футбалістаў, якім трэба даваць шанц.

– Мара – гэта «Дынама», а што далей? Якія мэты?

– Не хачу спыняцца на «Дынама» і, спадзяюся, мяне чакае добрая кар'ера. Буду працаваць.

– Еўропа ці Расія?

– Спадзяюся, Еўропа, – сказаў Сакалоўскі.