Усе навіны

Рэканструкцыя стадыёна «Трактар» завяршыцца ў верасні

19 сакавіка, 21:29

Гарвыканкам рэжыма Лукашэнкі па Мінску заявіў, што пасля рэканструкцыі арэны плануе зрабіць упор на развіццё дзіцяча-юнацкага футбола.

У склад стадыёна уключаць бегавыя дарожкі, пляцоўкі, дзе можна будзе займацца валейболам, баскетболам і іншымі гульнявымі відамі спорту.

На аб'екце працуюць 400 кітайскіх будаўнікоў. У сакавіку-красавіку дададуцца яшчэ 250 працаўнікоў.