Усе навіны

Вашкевіч пра супрацоўніцтва «Арсенала» з маскоўскім «Лакаматывам»: «Гэта павінна дапамагчы беларускаму і расійскаму футболу»

20 сакавіка, 10:29

Расiйскі галоўны трэнер дзяржынскага «Арсенала» Вячаслаў Вашкевіч распавёў пра гульцоў каманды, якія перайшлі з маскоўскага «Лакаматыва».

– Спадзяюся, гэта дапаможа не толькі камандзе, але і гэта павінна дапамагчы як беларускаму, так і расійскаму футболу ў інтэграцыі маладых, таленавітых гульцоў.

– Навічкі з «Лакаматыва» гатовыя да вышэйшай лігі?

– Думаю, што гатовыя. Трэба сябе праяўляць, добра трэніравацца і праяўляць свае максімальныя здольнасці ў гульні, – сказаў Вашкевіч.