Усе навіны

Аляксандр Суліма: «Калі «Нёман» трапляе ў такую серыю, дзе прайграе тры матчы, канешне, гэта ўжо крыху хвалюе»

29 красавіка, 22:46

Трэнер «Нёмана» Аляксандр Суліма пракаментаваў трэцяе паражэнне каманды запар.

Адзін раз клуб прайграў мінскаму «Дынама» ў першым матчы паўфінальнай серыі Кубка Беларусі (0:1). Таксама «Нёман» пацярпеў паражэнне ў 5-м і 6-м турах ЧБ ад «Віцебску» (0:1) і «Іслачы» (0:2) адпаведна.

У табліцы ЧБ каманда займае пятае месца з 12 баламі.

«Для «Нёмана» зараз прайграць адзін матч ужо не зусім добра. А калі трапляеш у такую серыю, дзе прайграваеш тры матчы, вядома, гэта ўжо крыху хвалюе.

Аднак у кожным з гэтых супрацьстаяннях былі свае моманты, якія мы, зразумела, разабралі з трэнерскім штабам. У Кубку ёсць нюансы па лімітчыкам. У нас ёсць Ягор Пархоменка, але ён дыскваліфікаваны быў. Даводзілася выбіраць з астатніх маладых хлопцаў, выбар упаў на Краўцова. Плюс мы разумелі, што яшчэ ёсць другі матч, таму тут па рэзультаце няма нічога крытычнага. З «Іслаччу» і «Віцебскам» зусім недарэчныя пенальці, якія потым пераходзяць у негатыўны вынік.

Зразумела, што ёсць, скажам так, невялікі ціск з боку, і гэта нармальна, бо калі захоўваецца касцяк, практычна поўны склад, калі ёсць узмацненне клуба, натуральна, з нас могуць патрабаваць. Тым больш у мінулым годзе быў добры вынік, і ўсе спадзяюцца, што мы яго палепшым у гэтым годзе. Таму гэта нармальна, што гэты ціск прысутнічае, і мы да яго гатовы, і робім усё для таго, каб выправіць вынік. Але, зноў жа, калі зазірнуць у табліцу, нічога такога звышнатуральнага не адбылося, усё яшчэ наперадзе, і мы гэта таксама разумеем. Хоць чым хутчэй мы выйграем – тым лепш, – сказаў Суліма у праграме «На грани фола».