Усе навіны
Фота

Дзмітрый Лебедзеў: «Не забудуся, як Івулін павіншаваў з днём нараджэння. Ён прынёс 35 кг цукру на трэніроўку «Крумкачоў»

21 траўня, 08:00

Экс-футбаліст «Гарадзеі» Дзмітрый Лебедзеў узгадаў пра тое, як рэкламаваў прадукцыю мясцовага цукровага камбіната, а таксама пра падарунак ад партнёра па камандзе «Крумкачы» Аляксандра Івуліна.

– Было прыемна [стаць тварам цукру].

– Ты, напэўна, адзіны беларускі футбаліст, які рэкламаваў нейкі тавар.

– Там яшчэ Юра Валaвік і Шэры Пушнякоў былі.

– Я ў сваёй краме сустракаў гэты цукар з табой нават пасля таго, як ты перайшоў у «Крумкачы».

– Так, прыкольна. У мяне маці скупіла шмат цукру. Да гэтага часу стаіць. Ды і сам некалькі пачкаў купіў, раздаў потым знаёмым.

– З тых часоў цукар стаў яшчэ саладзей?

– Так! Не забудуся, як [Аляксандр] Івулін павіншаваў з днём нараджэння. Ён прынёс 35 кг цукру на трэніроўку. Мне тады 35 гадоў споўнілася. А ён прынёс мяшок цукру. Кажу: «Саня, ну ты даеш». Я там маме 20 кг адсыпаў, сабе. Год яго елі, – сказаў Лебедзеў.