Усе навіны

Фаджолі ўпершыню згуляў за «Ювентус» пасля дыскваліфікацыі за нелегальныя стаўкі

21 траўня, 09:00

Паўабаронца «Ювентуса» Нікола Фаджолі выйшаў на замену ў матчы 37-га тура Серыі А супраць «Балонні».

На 71-й хвіліне ён замяніў Адрыяна Раб'ё. Апошні раз футбаліст выходзіў на поле 1 кастрычніка 2023 года.

Фаджолі быў адхілены ад футбола на 12 месяцаў за размяшчэнне ставак у нелегальных букмекераў.

Аднак 5 з гэтых 12 месяцаў заменены тэрапіяй працягласцю не менш за 6 месяцаў.

20 траўня тэрмін яго дыскваліфікацыі скончыўся, зараз ён можа гуляць. Гэта яго 7-ы матч за «Юве» ў бягучым сезоне (1 асіст).

Статыстыка гульца тут.