Усе навіны

Дзмітрый Навоша: «Спарынг зборных Беларусі і Расіі мне нецікавы. Для мяне прадстаўляе цікавасць Шкурын, які выдатна выступае»

20 сакавіка, 11:03

Заснавальнік Tribuna.com Дзмітрый Навоша распавёў пра тое, што яму цікава ў беларускім футболе.

– 10 чэрвеня пройдзе таварыскі матч паміж зборнымі Беларусі і Расіі. Для вас матч уяўляе цікавасць?

– Наогул не. Ніякай цікавасцi, сапраўды.

Для мяне прадстаўляе цікавасць беларускі футбаліст Ілля Шкурын, які ў 2020 годзе сказаў, што пакуль Лукашэнка ў Беларусі, ён не будзе гуляць за зборную. Вось ён зараз выдатна выступае, набірае [ачкі], патрапіць хутка ў Серыю А, – сказаў Навоша.