Усе навіны

Трэнер зборнай Чарнагорыі Прасінечкі: «Беларусы заўсёды хітрыя, апошнім часам у іх добрыя вынікі»

20 сакавіка, 18:03

Галоўны трэнер зборнай Чарнагорыі Роберт Прасінечкі пракаментаваў маючы адбыцца таварыскі матч са зборнай Беларусі.

– Думаю, што супернікі прыдатныя. Асабліва македонцы, якія былі на чэмпіянаце Еўропы. Беларусы заўсёды хітрыя, апошнім часам у іх добрыя вынікі. Наперадзе ў нас дзве добрыя гульні, дзе галоўнае – не вынік, а тое, што мы зробім вялікую ратацыю, каб усе гулялі

Мы не будзем гуляць у пяць абаронцаў – хто б ні быў у суперніках. Будзем гуляць «чатыры ў лінію». Валоданне мячом, крэатыўнасць – вось чаго, магчыма, не хапала ў некаторых матчах. Гэта не лёгка валодаць мячом, але становіцца лягчэй, калі вы валодаеце ім. Мы таксама ўбачым, што больш думаем пра сябе і менш падладжваемся пад супернікаў, – сказаў Просінечкі.