Усе навіны

Шасцюк пакінуў БАТЭ па пагадненні бакоў

21 сакавіка, 11:20

21-гадовы беларускі нападнік Аляксандр Шасцюк пакінуў БАТЭ паводле пагаднення бакоў.

У 2023 годзе за барысаўскі клуб нападаючы прыняў удзел у 32 матчах ва ўсіх турнірах, забіў 5 мячоў і аддаў 2 выніковыя перадачы.

Раней Шасцюк выступаў за брэсцкае «Дынама», «Ніжні Ноўгарад» і «РФШ».

Поўную статыстыку футбаліста можна паглядзець тут.