Усе навіны

McDonald's стаў тытульным спонсарам Лігі 1

21 сакавіка, 17:09

Прафесійная футбольная ліга Францыі (LFP) афіцыйна апавясціла, што McDonald’s стала новым тытульным спонсарам Чэмпіянату Францыі.

Раней тытульным спонсарам Лігі 1 быў Uber Eats. Таксама паведамлялася, што McDonald's будзе плаціць Лізе 1 30 млн еўра ў год. Плануецца, што кантракт будзе падпісаны на тры гады

«Дзякуючы новай дамове LFP працягвае свае амбіцыі па развіцці брэнда Лігі 1, каб зрабіць яго яшчэ больш абʼяднаўчым. Дзякуючы сваёй нацыянальнай сетцы з 1560 рэстаранаў McDonaldʼs дазволіць Лізе 1 стаць яшчэ бліжэй да заўзятараў па ўсёй краіне.

Акрамя таго, дзякуючы міжнароднаму аспекту свайго тытульнага фундатара Ліга 1 выйграе ад дадатковых фактараў росту за мяжой.

Гэтым новым партнёрствам McDonaldʼs падкрэслівае глыбокую прыхільнасць ўсіх сваіх франчайзі развіццю аматарскіх спартыўных клубаў. Па ўсёй краіне больш за 400 футбольных клубаў карыстаюцца падтрымкай рэстаранаў McDonaldʼs для падтрымкі маладзёжных, аматарскіх, жаночых і прафесійных каманд.

LFP і McDonaldʼs таксама маюць намер выкарыстоўваць сваё будучае партнёрства для падтрымкі сваіх даўніх абавязацельстваў па барацьбе з маларухомым ладам жыцця і прасоўванні амбіцыйных сацыяльных і экалагічных праграм», – сказана ў прэс-рэлізе прафесійнай футбольнай лізе Францыі.