Усе навіны

Кейн – самы высокааплатны гулец у Бундэслізе па версіі L’Équipe, Алаба ў Ла Лізе, а Асімхен першы ў Серыі А

21 сакавіка, 23:15

Французскае выданне L’Equipe прадставіла рэйтынг самых высокааплатных гульцоў Бундэслігі, Ла Лігі i Серыі А.

Першае месца ў Бундэслізе, займае форвард «Баварыі» Хары Кейн, які атрымлівае 2, 1 млн еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

На другім месцы варатар мюнхенцаў Мануэль Ноер і паўабаронца Томас Мюлер з заробкам 1,66 млн еўра ў месяц.

Таксама ў топ-5 увайшлі футбалісты «Баварыі» – Серж Гнабры і Кінгслі Коман, якія атрымліваюць 1,42 млн еўра ў месяц.

У іспанскім чэмпіянаце самым высокааплатным футбалістам стаў абаронца «Рэала» Давід Алаба з акладам 1,88 мільёна еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

На другім месцы іспанскай Ла Лiгi апынуўся нападаючы «Барселоны» Роберт Левандоўскі з заробкам 1,87 млн еўра.

На трэцім месцы размясціліся адразу чатыры футбалісты – Вінісіус Жуніяр («Рэал»), Джуд Белінгем («Рэал»), Ілкай Гюндаган («Барселона»), Ян Облак («Атлетыка»). Кожны з гэтых футбалістаў атрымлівае 1,67 млн еўра.

У Серыі А на першым месцы знаходзіцца форвард «Напалі» Віктар Асімхен з 1, 5 млн еўра ў месяц да выплаты падаткаў.

Другое месца ў рэйтынгу займае форвард «Ювентуса» Душан Улахавіч з акладам 1,07 млн еўра. Замыкае тройку галкіпер «Ювентуса» Войцех Шчэнсны, які атрымлівае 1 млн еўра ў месяц.