Усе навіны

Nike будзе плаціць Нямецкаму футбольнаму саюзу 100 млн еўра ў год, што ўдвая больш, чым яны атрымлівалі ад Adidas

23 сакавіка, 11:52

Сталі вядомы дэталі пагаднення паміж Нямецкім футбольным саюзам (DFB) і кампаніяй Nike, якая стане іх тэхнічным спонсарам з 2027 года.

Як паведамляе Handelsblatt, Nike будзе плаціць Нямецкаму футбольнаму саюзу 100 млн. еўра за год. Ад Adidas яны атрымлівалі ўдвая менш – 50 млн.

Nike будзе пастаўляць экіпіроўку нацыянальным камандам Германіі з 2027 па 2034 гады, а да гэтага часу DFB працягне супрацоўнічаць з Adidas, які быў іх спонсарам з 1954-га.