Усе навіны

Матч дзяржынскага «Арсенала» з «Лакаматывам» у Маскве адменены пасля тэракту («Ухо»)

23 сакавіка, 12:40

Як паведамляе тэлеграм-канал «Ухо», адменены таварыскі матч, у якім расiйскі «Лакаматыў» у Маскве 23 сакавіка планаваў згуляць з клубам-партнёрам – дзяржынскім «Арсеналам». Цяпер беларуская каманда вяртаецца з Расіі дадому.

Адзначым, раней мэр Масквы Сяргей Сабянін адмяніў усе масавыя мерапрыемствы ў сталіцы Расіі 23-24 сакавіка. Гэтае рашэнне было прынятае ў сувязі з тэрактам у маскоўскай канцэртнай зале «Крокус Сіці Хол»: увечары 22 сакавіка перад выступленнем гурта «Пікнік» некалькі невядомых расстрэльвалі людзей з аўтаматаў, учынілі выбухі і пажар у будынку. Як мінімум 115 чалавек загінулі, больш за 120 пацярпелі.