Усе навіны

Іван Біёнчык: «Рады, што да «Славіі» далучыўся Улад Ложкін»

23 сакавіка, 16:51

Галоўны трэнер «Славіі» Іван Біёнчык падзяліўся меркаваннем аб таварыскім матчы з БАТЭ (2:0),

– Планавалі правесці гэты спарынг адначасова не парушаючы тыднёвы спаборніцкі мікрацыкл. Да гэтай таварыскай гульні як такой падрыхтоўкі не было.

Працавалі пад фізічнымі нагрузкамі, у рамках падрыхтоўкі да чэмпіянату. Адпаведна быў пэўны фон. Вядома, гэта ўплывала на рухомасць, на рашэнні. Некаторыя моманты не да канца ўдалося рэалізаваць. Калі ж паглядзець з пункту гледжання стварэння, хлопцы малайцы.

Добры матч правялі, добрыя галы забілі. Хацелася б, каб шэраг атак давялі да ўдару. Удзячны хлопцам за працу, бо разумею, што ў нас была складаная трэнажорная зала, складаныя матчавыя гульнявыя сесіі і заданні. Рабятам вялікая падзяка і рэспект. Усе малайцы. Добра дзейнічала група нападу, абарона. Рады, што да нас далучыўся Улад Ложкін. Рады, што ён цяпер гулец «Славіі», – сказаў Біёнчык.